Наступныя дні будзе амаль па-сакавіцку цёпла. Нават у Мінску да +9°С
Прагноз надвор'я на 24-26 лютага.
23.02.2024 / 12:39
У суботу воблачна з праясненнямі. Уначы часам пройдуць дажджы, днём месцамі па краіне чакаюцца невялікія дажджы.
На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы. Ноччу +1..+7°С, максімальная днём складзе ад +4°С па поўначы да +15°С па паўднёвым захадзе краіны. У Мінску +7°С.
У нядзелю, 25 лютага, у многіх раёнах краіны дажджы. Ноччу +1..+7°С, максімальная днём будзе ад +4°С па паўночным усходзе да +13°С па паўднёвым захадзе краіны. У Мінску +9°С
У панядзелак дажджы. Ноччу +1..+8°С, максімальная днём +4..+11°С, у паўднёва-заходніх раёнах да +13°С. У Мінску +7°С.