Каманда Нехта запусціла сайт, разлічаны на расійскую аўдыторыю

Рэдакцыя NEXTA паведаміла, што запускае свой сайт. «На ім будзе шмат эксклюзіўнага кантэнту, прафесійнай аналітыкі і вострай публіцыстыкі», — завабліваюць чытачоў у анонсе. Праўда, пры пераходзе на сайт выяўляецца, што там амаль няма месца беларускім навінам і, тым больш, беларускай мове. Гэта мэтанакіраваная палітыка?

05.03.2024 / 13:32

У сайта дзве версіі — рускамоўная і англамоўная. Большасць навінаў прысвечаныя таму, што адбываецца ў свеце, з упорам на падзеі ва Украіне і Расіі, хаця сярод абазначаных рубрык значыцца больш шырокая «Постсавецкая прастора».

Частка навін у рубрыцы «Выбары ў свеце 2023-2024».

Мы спыталі заснавальніка Нехта Сцяпана Пуцілу, з чым звязаная такая выбарка.

«Сайт функцыянуе ў эксперыментальным рэжыме. Навіны пра Беларусь і па-беларуску плануюцца. Пакуль што гэта адзіны сярод беларускіх медыя сайт, які функцыянуе цалкам без донарскай падтрымкі, таму спачатку мы выводзім яго на манетызацыю за кошт пераважна замежнай аўдыторыі, а пасля пашыраем аўдыторыю і адчыняем у тым ліку беларускую версію», — пракаментаваў Пуціла.

Ён дадае, што канал з беларускімі навінамі таксама ёсць — гэта Нехта Плюс на ютубе.

Чытайце таксама:

Пратасевіч: Я лічу, што мне пашанцавала. Я выбудаваў правільную тактыку

Вольга Лойка: Хто мог бы весці перамовы па палітвязнях? Трэба шукаць выхад на ўмоўнага Абрамовіча

Nashaniva.com