У Светлагорску ўжо праз месяц пасля адкрыцця лядовага палаца сталі перарабляць ягоны фасад ФОТЫ

Партал «Светлагорскі бізнэс» апублікаваў фота, на якіх відаць новае «дызайнерскае рашэнне» адносна ўдасканалення толькі 31 студзеня адкрытага мясцовага лядовага палаца: танны фасад з металапрофіляў сталі ўпрыгожваць панэлямі «пад дрэва», піша «Флагшток».

06.03.2024 / 17:06

Гэтыя работы — пазапланавыя. Мантажнікі нават не сталі здымаць надпіс на фасадзе і проста падрэзалі панэлі «па месцы».

Фота: «Светлагорскі бізнэс»

Увогуле будаўніцтва лядовага палаца ў Светлагорску правялі значна прасцей і танней, чым планавалася спачатку больш за 10 гадоў таму. У новым праекце прапала першапачаткова прадугледжанае панарамнае шкленне другога паверха, для эканоміі нават адмовіліся ад квадратных алюмініевых панэляў. Замест іх фасад аздобілі танным металапрофілем, які звычайна выкарыстоўваюць для пакрыцця прыпыначных павільёнаў.

Светлагорскі лядовы палац у дзень адкрыцця 31 студзеня 2024 года. Фота: тэлеграм-канал «Гомельщина официально»

Чытайце таксама:

У Светлагорску нарэшце адкрылі лядовы палац. Яго будавалі з 2012 года

У адным з мінскіх паркаў прапануюць пабудаваць вежу вышынёй 50 метраў. І каб яна рухалася

У Круглым прадаюць фантан. Але за гэтым стаіць трагічная гісторыя

Nashaniva.com