Беспілотнік атакаваў металургічны завод у расійскім Чарапаўцу. Домна выведзена «ў планавы рамонт»

Сёння каля 6 ранку беспілотнік трапіў у Чарапавецкі металургічны камбінат. Як можна зразумець з іншасказальных паведамленняў расійскіх выданняў, атака была паспяховай.

07.03.2024 / 15:44

«Тэхналагічны інцыдэнт», паводле прэс-службы прадпрыемства, адбыўся ў чацвер раніцай на прамысловай пляцоўцы «Северсталі» ў Чарапаўцы. Пацярпелых няма, паведамілі ў кампаніі.

Пры гэтым «адзін з агрэгатаў выведзены ў запланаваны раней рамонт».

Выданне «ГородЧе» пісала, што гук выбуху з боку прадпрыемства чулі каля 5:45.

У абед выканаўчы абавязкі губернатара Валагодскай вобласці Георгій Філімонаў паведаміў, што «інцыдэнт» на заводзе ў Чарапаўцы адбыўся з-за трапляння беспілотніка.

Nashaniva.com