Мытны камітэт выпусціў каментар пра абмежаванні, уведзеныя Польшчай для аўто. Беларускія мытнікі даведаліся пра іх ад СМІ

Мытны камітэт Беларусі 25 сакавіка выпусціў прэс-рэліз, у якім звярнуў увагу вадзіцеляў на абмежаванні, уведзеныя Польшчай пры перасячэнні граніцы.

25.03.2024 / 14:39

 «Звяртаем увагу кіроўцаў аўто, якія перасякаюць польскую-беларускую мяжу! Польскі бок увёў абмежаванні на пропуск у Беларусь машын. Польскія мытнікі разварочваюць аўто, якія падпадаюць пад пэўныя крытэрыі, уладальнікі якіх не могуць даказаць, што транспартныя сродкі ідуць транзітам і не будуць прададзеныя ў Беларусі і Расеі.

Звесткі пра такія новаўвядзенні атрыманы з неафіцыйных крыніц, а таксама інтэрнэт-рэсурсаў, якія масава папярэджваюць пра гэта», — піша ДМК і дадае спасылку на інтэрнэт-выданне пра аўто. 

ДМК распавядае, што абмежаванні датычацца аўтамабіляў ад еўрапейскіх вытворцаў з абʼёмам рухавіка больш за 1,9 літра, прызначаныя для экспарту ў Беларусь і Расію. 

«Паводле папярэдняй інфармацыі з інтэрнэт-рэсурсаў, поўная блакіроўка ўсіх машын з маторам 1,9 л і вышэй працягнецца да 1 красавіка», — піша ДМК са спасылкай на Onliner. 

Ніякай афіцыйнай інфармацыі ад польскага боку ДМК не прыводзіць.

Чытайце таксама:

«На мяжы калапс». Польшча ўвяла абмежаванні па ўвозе аўтамабіляў праз беларускі пагранпераход

Польшча перастала прапускаць у Беларусь легкавыя аўтамабілі на транзітных нумарах

Nashaniva.com