Расіянку аштрафавалі за надпіс «Гары ў пекле» ў бюлетэні на прэзідэнцкіх выбарах

Жыхарка вёскі Васкрасенскае Тульскай вобласці кінула бюлетэнь у празрыстую скрыню, і ён упаў пярэдняй старонкай уверх.

29.03.2024 / 09:27

Выпадак з жыхаркай Тулы не адзінкавы

Суд адзначыў, што жанчына «знаходзілася ў кабінцы працяглы прамежак часу», закрэсліла ўсіх кандыдатаў, а ў графе з кандыдатам Пуціным зрабіла надпісы: «Гары ў пекле вечна!!! Прабач нас Украіна!!! Злодзей і забойца!!!».

Выбаршчыцу прызналі вінаватай у дыскрэдытацыі войска і аштрафавалі на 30 тысяч рублёў (каля 325 даляраў), піша выданне 7х7.

Nashaniva.com