Мінскі аэрапорт пераходзіць на летні час. Але ці ёсць у гэтым сэнс
Нацыянальны аэрапорт Мінск з 31 сакавіка пераходзіць на вяснова-летні расклад. Яно будзе дзейнічаць па 26 кастрычніка 2024 года. У новым раскладзе зменіцца час выканання асобных рэйсаў.
29.03.2024 / 11:44
У прэс-службе аэрапорта адзначылі наступныя асаблівасці новага раскладу:
Uzbekistan Airways павялічвае колькасць рэйсаў у Ташкент да 5 у тыдзень;
чакаецца старт палётнай праграмы Red Wings з Архангельска ў красавіку і Beijing Capital Airlines з Саньі ў траўні;
«Белавія» адкрые рэйсы ў Махачкалу (з 26 красавіка);
авіякампанія Azimuth працягне палёты ў Мінеральныя воды;
плануецца выкананне чартарнай праграмы авіяперавозак па папулярных курортных напрамках — Турцыя (Анталья, Бодрум, Ізмір) і Егіпет (Хургада, Шарм-эль-Шэйх).
Усяго ў раскладзе тры дзясяткі напрамкаў дванаццаці перавозчыкаў.
На гэтых выходных Еўропа пераходзіць на летні час. Стрэлкі будуць пераведзеныя ў ноч на нядзелю на адну гадзіну наперад.
Але пасля прымусовай пасадкі 23 мая 2021 года ў Мінску рэйсу Ryanair Афіны — Вільня з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай самалёты з Мінска ў Еўропу не лётаюць.
Расія, Беларусь, Грузія, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Узбекістан і Туркменістан стрэлкі ўжо некалькі гадоў як не пераводзяць.
Стрэлкі пераводзяцца хіба ў Егіпце, куды лётаюць беларускія самалёты.