Улады Літвы выдалі дазвол на праезд праз мяжу аўтобусу з малдоўскім дзіцячым хорам 

Аўтобус трымалі на мяжы з Польшчай і Літвой двое сутак.

29.03.2024 / 13:44

Беларускі бок аказаў усю неабходную дапамогу дзецям. Іх размясцілі ў адной са школ Ашмянскага раёна, забяспечылі гарачым харчаваннем, арганізавалі адпачынак і вольны час, піша БелТА.

Як паведамлялася, 22 сакавіка хор «Рапсодыя» выступіў у Варшаве, а затым адправіўся на канцэрт у Беларусь, а назад выехаць не мог.

Польшча і Літва амаль двое сутак не выпускалі з Беларус. Пра гэта паведаміла кіраўніца калектыву, заслужаная артыстка Малдовы Наталля Барабаншчыкава ў сацсетках.

«Існуе нейкі закон, пра які не ведае ніхто ў нашай краіне, што мы не можам як транзітныя пасажыры, паколькі мы не рэйсавы аўтобус, выехаць з Беларусі. Наша амбасада параіла нам праехаць праз Літву, з мяжы Літвы нас вяртаюць назад у Беларусь», — казала Барабаншчыкава.

Да памежнага пункта выехаў консул Малдовы ў Беларусі. Кіроўцу аўтобуса «выпісалі адмову аб уездзе з прычыны пагрозы бяспецы Літвы».

Nashaniva.com