ДПК: У Браславе двое мужчын напалі на памежніка

Цяпер ім пагражае да сямі гадоў турмы.

29.03.2024 / 14:08

Ваеннаслужачыя Полацкага пагранатрада сумесна з супрацоўнікамі АМАП УУС Віцебскага аблвыканкама 28 сакавіка ў горадзе Браславе затрымалі двух грамадзян Беларусі, паведамляе Памежны камітэт.

Сцвярджаецца, што падчас правядзення аператыўных мерапрыемстваў стала вядома, што двое беларусаў выношваюць намеры ў прымяненні гвалту ў дачыненні да службовай асобы органаў пагранслужбы. Прычынай гэтаму паслужыў ягоны ўдзел у расследаванні крымінальнай справы супраць гэтых мужчын.

Зазначаецца, што раней беларусы неаднаразова траплялі ў поле зроку памежнікаў з прычыны сваёй супрацьпраўнай дзейнасці на мяжы. На момант затрымання яны знаходзіліся пад падпіскай аб нявыездзе.

У дачыненні да зламыснікаў заведзеныя крымінальныя справы па ч.1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса (Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com