Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспечныя ўмовы надвор'я сёння

Прагназуюцца моцны вецер і дажджы.

02.04.2024 / 08:15

Cёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, месцамі да 24 м/с.

Прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя.

Ратавальнікі адзначаюць: у сувязі з гэтым магчыма пашкоджанне ліній сувязі і электраперадач, парушэнне электразабеспячэння, узнікненне прыродных пажараў, таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках. Не выключана падтапленне асобных дамоў.

Павялічваецца верагоднасць узнікнення ДТЗ, падзення дрэў.

Чытайце таксама:

У сераду пахаладае да +8°С, магчымы мокры снег. І гэта таксама не першакрасавіцкі жарт

У Беларусі ў нядзелю было да +27 градусаў

Nashaniva.com