Лукашэнка заявіў, што беларуская прадукцыя саступае расійскай па якасці і цане
Нягледзячы на тое, што больш за 90% прадукцыі ідзе на рынак Расіі, беларускія вытворцы губляюць там пазіцыі па традыцыйных таварах, якія заўсёды карысталіся попытам за сваю якасць і надзейнасць. Пра гэта распавёў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай прамысловасці.
09.04.2024 / 11:32
«Мне дакладваюць, што сёння айчынная прадукцыя саступае аналагам як па цане, так і па якасці. Па цане яшчэ можна патлумачыць. Але чаму па якасці? Экспарт беларускіх трактароў у 2023 годзе скараціўся на 18 працэнтаў. Доля нашых трактароў у расійскім імпарце знізілася да мінімальных за апошняе дзесяцігоддзе 10,5 працэнта, грузавых аўтамабіляў — да 6 працэнтаў», — прывёў даныя Лукашэнка.
Тыя ж пагрозлівыя тэндэнцыі, паводле яго слоў, складаюцца і на «Атланце». Абʼёмы экспарту халадзільнікаў і маразільнікаў, яшчэ ўчора запатрабаваных, скараціліся амаль у два разы.
Чытайце таксама:
У Баранавічах, Докшыцах і Пінску — новыя кіраўнікі
Пуцін даручыў зрабіць эканоміку Расіі чацвёртай у свеце да 2030 года
Беларусь ператворыцца ў Паўночную Карэю ці да такога не дойдзе?