Касманаўты падарылі Лукашэнку гадзіннік. У ім ёсць адна сумная асаблівасць

На гадзінніку, падораным Марынай Васілеўскай і Алегам Навіцкім, звяртае на сябе ўвагу адна дэталь.

12.04.2024 / 22:00

Фота: Пул Першага.

На эмблеме напісаны прозвішчы касманаўтаў, якія ўдзельнічалі ў місіі з Марынай Васілеўскай. Прозвішча амерыканкі Трэйсі Дайсон напісана на англійскай мове, прозвішча Навіцкага, які ў палётах прадстаўляе Расію, — на рускай.

Лагічна было б меркаваць, што прозвішча першай беларускай касманаўткі будзе напісана па-беларуску. Але не — на гадзінніку і каробцы чамусьці напісана «Василевская», а не «Васілеўская».

Фота: Пул Першага.

Nashaniva.com