Чарговы суд за данаты. Палітвязня затрымалі, калі прывёз перадачу брату, арыштаванаму па справе Мачулішчаў

У чацвер пачнуць судзіць Андрэя Лапаціна.

17.04.2024 / 10:28

Мінгарсуд. Фота: Вясна

Андрэя затрымалі напачатку мая 2023 года, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму па справе Мачулішчаў. Да гэтага мужчына жыў у Літве, піша «Вясна».

Спачатку яго абвінавацілі паводле арт. 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму), а пазней артыкул перакваліфікавалі на 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Працэс над ім распачнецца заўтра, 18 красавіка, у Мінскім гарадскім судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Святлана Чарапанава.

Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі, лістамі і пасылкамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрэю Анатольевічу Лапаціну

Палітвязню Вадзіму Гусеву дадалі яшчэ адзін год зняволення

У Мінску за ўдзел у пратэстах судзяць адразу дзве сям’і

Палітвязень Сяргей Спарыш скардзіцца на адсутнасць медыцынскай дапамогі

Nashaniva.com