Расійскія войскі ўдарылі па Чарнігаве, загінулі восем чалавек

Паводле звестак кіраўніка Чарнігаўскай абласной адміністрацыі Вячаслава Чавуса, па горадзе былі нанесеныя тры ракетныя ўдары.

17.04.2024 / 11:05

Выконваючы абавязкі мэра горада Аляксандр Ламака ўдакладніў, што ўдар прыйшоўся не па цэнтры горада. Паводле яго слоў, ракета трапіла па шматпавярховым будынку, размешчаным у адным з мікрараёнаў. Паводле папярэдніх звестак, разбураная сцяна будынка, пашкоджаныя суседнія дамы і аўтамабілі. 

На гэты момант вядома пра 8 загінулых і 18 пацярпелых.

Nashaniva.com