Ніне Багінскай далі гіганцкі штраф

Падставай для абвінавачання стаў значок з выявай нацыянальнага сцяга, які быў на вопратцы Багінскай. Тое, што спадарыня Ніна мела на каўнерыку маленькі значок, міліцыянты кваліфікавалі як «несанкцыянаваны пікет», піша Белсат.

17.04.2024 / 13:29

Ніна Багінская. Фота: Белсат

Суддзя Аляксадр Супічэнка ў сваёй пастанове напісаў, што «значок белага колеру з выявай белага і чырвонага колеру» падлягае знішчэнню, і пакараў спадарыню Багінскую матэрыяльна, прызначыўшы штраф 2000 рублёў.

Суддзю не збянтэжыла, што памер штрафу ніякім чынам не адпавядае памеру пенсіі жанчыны, якая мае шэраг цяжкіх захворванняў.

Nashaniva.com