«Баварыя» выбіла «Арсенал» з Лігі чэмпіёнаў

Сёння ў Мюнхене немцы перамаглі 1:0 і выйшлі ў паўфінал футбольнага турніру.

17.04.2024 / 23:54

Фота: Alexander Hassenstein/Getty Images

Адзіны мяч у сустрэчы забіў Ёшуа Кіміх. Тыдзень таму ў Лондане была нічыя — 2:2.

У другім паўфінале згуляюць «Барусія» — ПСЖ.

Паўфіналы пройдуць 30 красавіка — 1 мая, матчы ў адказ 7-8 мая. Фінал — 1 чэрвеня.

Nashaniva.com