За зачыненымі дзвярыма судзяць 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў

Яму, сярод іншага, ставяць у віну 1500 негатыўных каментароў.

18.04.2024 / 13:26

Ілюстрацыйнае фота Генпракуратура

У Гомельскім абласным судзе пачаўся працэс над пенсіянерам з Хойнікаў Анатолем Кірэйчыкам, якога затрымалі пасьля напісаньня 1,5 тысячы каментароў аб прадстаўніках улады. Падсуднаму 74 гады, піша Радыё Свабода.

Працэс над Анатолем Курэйчыкам праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Справу разглядае суддзя Яўген Шаршнёў.

Следства ў справе Анатоля Кірэйчыка мяркуе, што ён «сістэматычна размяшчаў каментары пад фота прадстаўнікоў улады, дзе, не саромеючыся ў выразах, абражаў, публічна прыніжаў і ганьбіў іх гонар і годнасць» у тэлеграм-канале, прызнаным «экстрэмісцкім».

Агулам пенсіянера вінавацяць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Праваабаронцы і журналісты маюць вельмі мала інфармацыі пра Анатоля Сяргеевіча Кірэйчыка. Ягоныя старонкі ў сацсетках выдаленыя.

Nashaniva.com