Пункт пропуску «Меднікі» цалкам аднавіў працу

Пункт пропуску «Меднікі» цалкам аднавіў працу пасля начнога пажару. З 13:30 літоўскія памежнікі і мытнікі сталі прапускаць усе віды транспартных сродкаў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

18.04.2024 / 14:17

Фота: sb.by

Сёння ноччу ў пункце пропуску загарэўся аўтамабіль Porshe Cayenne з кантрабанднымі цыгарэтамі. Пажар здарыўся падчас праверкі машыны. У выніку згарэў аўтамабіль, надглядальны ангар мытнікаў, пашкоджаны адміністрацыйны будынак. Рух у пункце пропуску быў прыпынены на час ліквідацыі наступстваў.

Раніцай у «Меднікі» пачалі афармляць транспартныя сродкі на выезд з Літвы. Затым сталі прапускаць аўтобусы і грузавікі на ўезд з Беларусі. У гэты час палосы для легкавога транспарту яшчэ былі занятыя службовай тэхнікай. З 13:30 пункт пропуску цалкам аднавіў працу.

Уначы згарэў мытны ангар у пункце пропуску «Меднікі» на літоўска-беларускай мяжы

Літва часова закрыла пункт пропуску «Меднікі»

Рух праз пагранпераход «Меднікі» з Літвы ў Беларусь адноўлены, з Беларусі — пакуль не

Аўтобусы і грузавікі з Беларусі пачалі прымаць у «Медніках»

Nashaniva.com