У Казахстане пацярпеў крушэнне цягнік з беларускімі калійнымі ўгнаеннямі

На станцыі Дастык пад Алматой Казахстанскай чыгункі адбыўся сход вагонаў у цягніку, які рухаўся з боку станцыі Жаланашколь. Участак Жаланашколь — Дастык аднапутны, неэлектрыфікаваны.

18.04.2024 / 15:23

Скрыншот відэа Казахстанская чыгунка

У выніку сходу адбылося сутыкненне вагонаў з лакаматывам, якія знаходзіліся на суседнім шляху. Пашкоджаны некаторыя элементы станцыйнай інфраструктуры, паведамляе «Супольнасць чыгуначнікаў».

Састаў складаецца з 39 фітынгавых платформаў. На станцыі Дастык кантэйнеры павінны былі перагрузіць з платформаў калейнасцю 1520 міліметраў (прынятай на прасторы Расіі і Беларусі) на платформы калейнасцю 1435 міліметраў, якая выкарыстоўваецца на кітайскіх чыгунках і даставіць у Сіань.

Папярэдняй прычынай сходу стаў перавод стрэлкі пад рухомым саставам альбо няспраўнасць стрэлачнага пераводу,

Nashaniva.com