У Мінску прайшлі антытэрарыстычныя вучэнні ў гандлёвым цэнтры Palazzo

У вучэннях, якія адбыліся на тэрыторыі гандлёвага цэнтра Palazzo, задзейнічалі прадстаўнікоў розных службаў і падраздзяленняў органаў унутраных спраў, вайскоўцаў унутраных войскаў, паведамляе прэс-служба ведамства.

19.04.2024 / 07:57

Вучэбным сцэнаром прадугледжвалася рэагаванне на паведамленне аб безгаспадарнай сумцы з прадметам, падобным на выбуховае прыстасаванне. Адпрацоўваліся дзеянні асабовага складу пры зʼяўленні ў ГЦ стралкоў з аўтаматычнай зброяй. Супрацоўнікі, па сцэнары, блакавалі небяспечную зону, арганізавалі аператыўную эвакуацыю грамадзян, абясшкодзілі і затрымалі злачынцаў.

 

Таксама былі правераныя дзеянні пры ўзнікненні на абʼекце ўзгаранняў МНС, медыкаў, супрацоўнікаў аховы ГЦ. 

МУС прапануе ўвесці на буйныя гандлёвыя цэнтры, месцы масавага знаходжання людзей спецыяльныя пашпарты бяспекі і перадаць іх экстраным службам. Пры ўзнікненні надзвычайных здарэнняў супрацоўнікі МУС, МНС, Міністэрства аховы здароўя яшчэ да прыезду на месца змогуць разумець, колькі ў будынку уваходаў/выхадаў, дзе ёсць шкляныя дзверы і іншыя нюансы. У адпаведнасці будзе будавацца праца ў экстраных сітуацыях.

ЗША папярэджвалі Расію аб тэрарыстычным нападзе менавіта ў «Крокусе» — The Washington Post

Расійскі генерал лічыць, што тэрарыстамі ў «Крокусе» кіравалі заходнія спецслужбы праз ушытыя чыпы

На трох з чатырох аварыйных лесвіцах «Крокуса» падчас тэракта дзверы былі замкнёныя 

Пяскова спыталі, чаму Пуцін не паехаў на места трагедыі ў «Крокусе»

Лукашэнка заявіў, што перадасць Пуціну звесткі аб «куратарах» тэракта ў «Крокусе»

Nashaniva.com