Пашырэнне падыходаў да Балтыкі для беларускіх грузаў абыдзецца $1,7 млрд, але грошай пакуль няма

Расійская чыгунка мае намер пашырыць чыгуначныя падыходы да балтыйскіх партоў за 156 млрд руб. (каля 1,7 млрд долараў), каб забяспечыць перавалку 20 млн тон беларускіх грузаў у порце Бронка. Адкуль будуць узятыя гэтыя сродкі, пакуль незразумела: у інвестпраграме іх няма, піша «Коммерсант».

19.04.2024 / 08:32

 Порт Санкт-Пецярбурга. Фота: seaport.spb.ru

Расійская чыгунка ацэньвае інвестыцыі, неабходныя для развіцця падыходаў да паўночна-заходніх партоў для экспарту беларускай прадукцыі, у 156,3 млрд. руб., вынікае з матэрыялаў кампаніі, якія бачыў «Коммерсант». Гэтыя сродкі патрэбны для развіцця ўчастка Бацецкая-Бронка, што дазволіць экспартаваць праз порт Бронка ў Ленвобласці 20 млн тон беларускіх грузаў. 

У інвестпраграме РЧ ужо ўлічаны мерапрыемствы на 15,1 млрд руб. да 2026 года — гэта развіццё ўчасткаў Завярэжжа — Бацецкая, Завярэжжа — Дно — Пскоў — Луга, Сярэднерагацкая — Бронка. Аднак неабходны яшчэ сродкі, не прадугледжаныя ў інвестпраграме. 

Гэта будаўніцтва 75-кіламетровага паўднёва-заходняга абыходу Пецярбурга. Будоўлю плануюць завяршыць у 2028 годзе. 

Пасля закрыцця балтыйскімі краінамі сваіх партоў для Беларусі, беларускія ўлады шукаюць выйсце праз Расію, у якой не хапае магутнасцяў для беларускіх грузаў.

Беларускія парты ў Расіі: усё не так хутка або насамрэч ніколі?

Nashaniva.com