З Беларусі ў Маскву везлі больш за паўтонны вустрыц і лобстэраў, схаваныя ў офіснай мэблі

На кіроўцу ўзбуджаная крымінальная справа па нечаканым артыкуле — «кантрабанда стратэгічна важных рэсурсаў».

19.04.2024 / 12:37

 Як піша Mash, 700 кілаграмаў вустрыц і лобстэраў у офіснай мэблі выявілі мытнікі на мяжы з Беларуссю. Далікатэсы везлі ў элітныя рэстараны Масквы. 

Тавар схавалі ў фуры ў адсеках з офіснай мэбляй. Мытнікі палічылі «ўлоў»: 637 кг вустрыц, 16 кг лобстэраў і 23 кг царскага селядца. Зразумела, дакументы і ветэрынарны сертыфікат адсутнічалі. 

На кіроўцу ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «кантрабанда стратэгічна важных рэсурсаў». Яму да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com