У цягніках на Міншчыне стане больш узброенай аўтаматамі міліцыі
Мінская міліцыя праводзіць спецыяльнае мерапрыемства «Пасажыр» па ўзмацненні аховы чыгункі.
19.04.2024 / 15:31
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама
З 18 па 20 красавіка кантроль за бяспекай у цягніках у сталічным рэгіёне будзе ўзмоцнены. Сілавікі павялічылі аб'ём суправаджэння цягнікоў міжнародных, міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній, паведамляе МУС.
Дапамогу супрацоўнікам міліцыі аказваюць добраахвотныя дружыны Мінскага аддзялення БЧ і стралкі ваенізаванай аховы станцыі «Мінск-Сартавальны».
Сілавікі даглядаюць багаж пасажыраў пры ўзнікненні падазрэнняў, праводзяць інструктаж аб мерах бяспекі.