«Выпалім жалезам». Туск паведаміў, што напад на Навальнага заказаў беларус
За нападам на Леаніда Волкава ў Вільні стаіць грамадзянін Беларусі. Ён затрыманы, заявіў сёння прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Са слоў Туска, беларус замовіў напад двум грамадзянам Польшчы, піша Reform.by.
19.04.2024 / 16:56
Леанід Волкаў пасля нападу. Фота: t.me/ioannZH
«Патэнцыйны забойца прэзідэнта Зяленскага, паляк, які дзейнічае ў супрацоўніцтве з расейскімі службамі, арыштаваны 2 дні таму. Беларус, які працуе на расейцаў, які замовіў двум палякам забойства паплечніка Навальнага, затрыманы. Нападнікі таксама ўжо затрыманыя. Яны звязаны з коламі фанатаў ультрас. Гэта толькі ў красавіку. Ніякага ласкі да супрацоўнікаў расейскіх службаў не будзе. Выпалім жалезам кожную здраду і спробу дэстабілізацыі», — напісаў Туск у сацсетцы X.
У Польшчы затрымалі двух чалавек, якіх падазраюць у збіцці расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні
Z-блогер з Расіі сцвярджае, што ягоныя паплечнікі напалі на Леаніда Волкава
На паплечніка Навальнага Леаніда Волкава напалі ў Вільні