У ЦВК прызначылі сілавіка
Членам Цэнтральнай выбарчай камісіі стаў намеснік начальніка Акадэміі МУС.
19.04.2024 / 18:18
Фота: БелТА
Першы намеснік начальніка Акадэміі МУС Аляксей Башан прызначаны членам Цэнтральнай выбарчай камісіі. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка.
Башан — палкоўнік міліцыі, кандыдат юрыдычных навук, прафесар. Яго кандыдатуру ў ЦВК рэкамендавалі прэзідыумы Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Па законе, на прафесійнай аснове ў ЦВК працуюць толькі старшыня і сакратар. Астатнія члены камісіі працуюць на грамадскіх пачатках.