Рэлейную шафу падпалілі ля мяжы Беларусі і Расіі

У выніку затрымаліся пасажырскія цягнікі.

19.04.2024 / 18:37

Увечары 17 красавіка на 466-м км Маскоўскай чыгункі — паміж станцыямі Краснае і Гусіна ў Смаленскай вобласці побач з беларускай мяжой — заўважылі падпаленую рэлейную шафу.

Паводле звестак Astra, невядомыя падпалілі адразу дзве рэлейныя шафы. Яны выгарэлі поўнасцю. Яшчэ адзін быў узламаны.

У выніку затрымаліся пасажырскія цягнікі.

Nashaniva.com