Кіроўца заснуў і ўрэзаўся ў дрэва на МКАД

Здарэнне адбылося сёння раніцай у мінскай Лошыцы.

20.04.2024 / 11:07

Фота ДАІ

ДТЗ адбылося сёння каля 06:40 хвілін. 38-гадовы кіроўца Mazda ехаў у напрамку вуліцы Чыжэўскіх. Ён заснуў за рулём, у выніку чаго выехаў за межы дарогі і ўрэзаўся ў дрэва.

На шчасце, ніхто не пацярпеў, паведаміла ДАІ.

Nashaniva.com