Законапраект захавае тысячы і тысячы жыццяў — Зяленскі пракаментаваў рашэнне Палаты прадстаўнікоў ЗША

Украінскі лідар падзякаваў абедзвюм амерыканскім партыям за рашэнне, якое захоўвае правільны ход гісторыі. 

20.04.2024 / 21:19

Зяленскі і Байдэн. Фота: AP

«Дэмакратыя і свабода заўсёды будуць мець значэнне ў свеце і ніколі не пацерпяць параджэння, пакуль Амерыка будзе дапамагаць іх абараняць. Жыццёва важны законапраект аб дапамозе ЗША, прыняты сёння Палатай прадстаўнікоў, дапаможа прадухіліць распаўзанне вайны, захавае тысячы і тысячы жыццяў і зробіць абодва нашы народы мацнейшымі.

Справядлівы мір і бяспека могуць быць дасягнуты толькі дзякуючы сіле.» — адзначыў прэзідэнт Украіны

Зяленскі выказаў спадзяванне, што законапраекты будуць падтрыманыя ў Сэнаце і накіраваныя на разгляд прэзыдэнту Байдэну. «Дзякуй, Амерыка!»

Nashaniva.com