У рацэ знайшлі труп чацвёртага члена экіпажа збітага расійскага Ту-22М3

Гэта быў памочнік камандзіра карабля.

21.04.2024 / 19:41

Расійскія Z-блогеры паведамляюць, што чацвёртага члена экіпажа збітага ў Стаўрапальскім краі Ту-22М3 знайшлі загінулым. Ён знаходзіўся ў рацэ ў крэсле.

Такім чынам, двое членаў экіпажа самалёта выжылі, а двое загінулі.

Самалёт Ту-22М3 быў збіты УСУ з зенітнага ракетнага комплексу С-200. У Мінабароны Расіі прычынай падзення самалёта назвалі «тэхнічную няспраўнасць».

«Тыдзень сядзелі ў засадзе». Буданаў расказаў, як сёння ноччу збілі расійскі Ту-22

Адзін з членаў расійскага Ту-22М3, які ўпаў у Стаўрапальскім краі, загінуў, чацвёртага не знайшлі

УСУ заявілі, што расійскі стратэгічны бамбавальнік збіла Украіна

Nashaniva.com