BMW вылецеў з МКАД і перакуліўся ФОТФАКТ

Здарэнне адбылося непадалёку ад рэстарана «Паедзем паядзім».

21.04.2024 / 21:23

Аварыя адбылася каля 16:00 на сталічнай МКАД. 32-гадовы кіроўца BMW пайшоў у занос. Урэшце ён вылецеў за межы дарогі і перакуліўся.

Месца здарэння — 51-ы кіламетр МКАД. Гэта месца непадалёк ад Курапатаў і сумнавядомага рэстарана «Паедзем паядзім».

У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com