Падлеткі зладзілі бітву на Нямізе. Дваіх пастфактум затрымала міліцыя

Падлеткі пасварыліся ў інтэрнэце, а пасля перайшлі ў афлайн і ўчынілі масавую бойку ў цэнтры Мінска.

22.04.2024 / 22:10

Скрыншот відэа: Міліцыя Мінска

Відэа бойкі пад мостам на Нямізе відавочцы апублікавалі ў інтэрнэце. На роліку відаць, як некалькі чалавек збіваюць ляжачага на тратуары. Затым да бойкі далучаюцца іншыя падлеткі. Усяго ў «стрэлцы» ўдзельнічалі больш за дзесяць чалавек.

У сталічнай міліцыі заявілі, што ўстанавілі ўсіх удзельнікаў бойкі. Дваіх з іх — мінчукоў 17 і 18 гадоў — затрымалі і даставілі ў Цэнтральны РУУС.

Паводле інфармацыі сілавікоў, два падлеткі пасварыліся ў інтэрнэце, а затым вырашылі сустрэцца ў цэнтры горада і высветліць адносіны.

Ініцыятар бойкі — 17-гадовы школьнік — атрымаў адміністрацыйную справу за дробнае хуліганства.

Два васьмікласнікі вырашылі пазабаўляцца — зараз іх чакае суд за злоснае хуліганства

Школьнікаў з Барысава звазілі на экскурсію на Акрэсціна. І гэта не жарт

У Брэсце для школьнікаў зладзілі тэлемост з непрызнаным Прыднястроўем

Nashaniva.com