На выбары ў Каардынацыйную раду падалі 13 спісаў з 280 чалавек

Самы прадстаўнічы спіс у каманды Паўла Латушкі.

23.04.2024 / 10:37

Самая прадстаўнічая каманда ў Паўла Латушкі. Фота: ОСЦ

На выбары ў каардынацыйную раду пададзеныя 13 выбарчых спісаў, усяго ў спісах 280 чалавек, паведамляе КР у сваім тэлеграм-канале.

1. «Салідарнасць» (лідар спіса — Георгій Дзмітрук) — 21 чалавек

2. «Закон і правапарадак» (Аляксандр Азараў) — 20 чалавек

3. «Незалежныя беларусы» (Максім Шабуцкі) — 17 чалавек

4. «Краіна для жыцця» (Віталь Савюк) — 17 чалавек

5. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» (Павел Латушка) — 47 чалавек

6. Блок Пракоп’ева — Ягорава (Вадзім Пракоп’еў) — 35 чалавек

7. «Еўрапейскі выбар» (Аляксандр Дабравольскі) — 37 чалавек

8. «Воля» (Вадзім Кабанчук) — 20 чалавек, другая парамілітарная арганізацыя

9. «Наша справа» (Роза Турарбекава) — 14 чалавек

10. «За годнасць беларусак» (Яраслаў Грыгор’еў) — 10 чалавек

11. «Моладзевы наступ» (Лізавета Пракопчык) — 15 чалавек

12. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» (Раман Кісляк) — 13 чалавек

13. «Хопіць баяцца» (Таццяна Мартынава) — 14 чалавек

Спісы налічваюць 280 чалавек. Выбарчая камісія займаецца верыфікацыяй спісаў. Выбары праз месяц і зоймуць тры дні

Nashaniva.com