Зорка «Формулы-1» стала незалежным дырэктарам беларускай IT-кампаніі

Былы бразільскі гоншчык Рубенс Барыкела далучыўся да каманды беларускай IT-кампаніі Softswiss у ролі незалежнага дырэктара па Лацінскай Амерыцы.

23.04.2024 / 11:42

На калажы «Трыбуны» Барыкела абдымае іншую мегазорку «Формулы-1» Міхаэля Шумахера

На сваёй пасадзе Рубенс выступіць кансультантам па рэгіянальнай бізнес-культуры і камунікацыі з партнёрамі на месцах, а таксама будзе павышаць дасведчанасць аб індустрыі анлайн-забаў у лацінаамерыканскім рэгіёне, піша «Трыбуна».

Softswiss вядомая сваёй працай у сферы крыптагэмблінга, стварыўшы рашэнне для працы з крыптавалютамі ў сферы анлайн-забаў.

Барыкела з'яўляецца віцэ-чэмпіёнам Формулы-1 у 2002 і 2004 гадах і бронзавым прызёрам у 2001 і 2009 гадах.

Nashaniva.com