У Расіі зарэгістравалі аналаг «Спінразы» — самага дарагога леку ў свеце

23.04.2024 / 14:17

Фота: pharmprom.ru

У Расіі зарэгістраваны аналаг прэпарата «Спінраза» пад назвай «Лантэсэнс», выпускаць які будзе кампанія «Генерыум», піша «Фармвеснік».

У расійскім Дзяржрэестры лекавых сродкаў 15 красавіка з'явіўся запіс аб рэгістрацыі прэпарата «Лантэсэнс». Яго аснгоўнае рэчыва — нусінерсен.

Прэпарат прызначаны для лячэння спінальнай мышачнай атрафіі (СМА) і будзе вырабляцца ва Уладзімірскай вобласці. Арыгінальны прэпарат «Спінраза « быў зарэгістраваны кампаніяй Biogen. Яго кошт прыкладна $125 тыс.за адну ін'екцыю, якіх трэба шэсць.

«Лантэсэнс» — першы і адзіны ў Расіі лакалізаваны прэпарат для лячэння спінальнай мышачнай атрафіі. Зарэгістраваны кошт складае $546 тыс. за ўпакоўку — гэта крыху танней арыгінала або ў чатыры разы больш за даступны больш сучасны аналаг «Золгенсма», які каштуе $2,125 млн.

Nashaniva.com