Прыватнік купіў дзве сельскія школы за 83 рублі — цяпер вінен за іх больш за сто тысяч долараў

Пра судовыя прыгоды аршанскага прыватнага прадпрыемства «Мора святла», якое займаецца скупкай дзяржмаёмасці і здачай яго ў арэнду, расказвае канал «Витебск, я гуляю!».

23.04.2024 / 14:56

 У 2019 годзе прадпрыемства набыло двухпавярховы цагляны будынак адной сельскай школы, а ў 2020-м годзе — падобны будынак іншай школы. 

Сумы пакупак былі сімвалічнымі — 26,78 рублёў за адну і 56,70 рублёў за іншую. Але, мабыць, попыт на будынкі новаму ўласніку знайсці так і не ўдалося. Ён не пачаў там прадпрымальніцкай дзейнасці. 

Таму былы ўласнік, а гэта ўпраўленне па адукацыі райвыканкама, вырашыў скасаваць здзелку і абавязаць пакупніка выплаціць няўстойку. 

І тут галоўнае. Няўстойку пракурор ацаніў у 107 тысяч рублёў для першага будынка і 241 тысячу рублёў для другога. 

26 сакавіка Эканамічны суд Віцебскай вобласці пастанавіў: выплаціць каля 350 тысяч рублёў няўстойкі, дзяржпошліну і вярнуць будынкі.

Беларусы ўвайшлі ў топ кіберзлачыннасці свету

Еўрапол: у ЕС дзейнічаюць звыш 800 «вельмі небяспечных» крымінальных сетак. У іх шэрагах ёсць і беларусы 

Чарговая схема: «Белпошта» папярэджвае пра паведамленні махляроў у месенджарах

Nashaniva.com