Прызналі «экстрэмісцкай» буйную суполку ў сацсетках, дзе прадаюць аўтамабілі

Суполка ва «Укантакце» «Авторынок Беларусь», на якую падпісана больш за 70 тысяч чалавек, прызнаная «экстрэмісцкай». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Аршанскага раёна і Оршы 19 красавіка, піша «Вясна».

23.04.2024 / 18:28

У суполцы «Авторынок Беларусь» няма ніякай палітыкі, там публікуюцца аб'явы людзей аб продажах аўтамабіляў. Верагодна, у «экстрэмісцкі» спіс яна трапіла толькі з-за таго, што на аватарцы мае фрагмент беларускіх аўтамабільных нумароў узору пачатку 90-х гадоў — на іх ёсць герб «Пагоня».

Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў гэтым разам трапілі:

Сацсеткі Дзмітрыя Балкунца і кнігі Віктара Суворава — улады папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

ААЦ пазбавіў даменных імёнаў сайт «Медыя-Палессе» і краму Symbal.by

Мінінфармацыі дадало ў «экстрэмісцкі спіс» некалькі медыя

Nashaniva.com