У Беларусі на мяжы з Украінай пабудуюць яшчэ адну заставу. Цана ўражвае

Тэндар на сайце дзяржзакупак заўважыла «Медыязона».

23.04.2024 / 23:06

У Пінскім раёне на мяжы з Украінай збіраюцца пабудаваць яшчэ адну памежную заставу.

Плануецца, што заставу ўзвядуць да верасня 2025 года ў вёсцы Ласіцк. Работы збіраюцца пачаць ужо ў маі.

На будаўніцтва заставы плануюць выдаткаваць 24 715 436 рублёў — гэта больш за 7,5 мільёна даляраў па цяперашнім курсе. В

ёска Ласіцк, у якой жывуць 439 чалавек, знаходзіцца за шэсць кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Літва ўзмоцніць мяжу з Беларуссю цяжкімі кулямётамі і супрацьтанкавымі вожыкамі

Гродзенцаў жорстка затрымалі за запуск дрона на мяжы

Што за Калаўр са Століна, якога будуць завочна судзіць

Nashaniva.com