Падаражэе праезд у электрычках і цягніках

Апошні раз цэны на гэтым рынку мяняліся ў чэрвені 2023-га.

24.04.2024 / 08:11

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Найліжэйшым часам у Беларусі падаражэюць квіткі на гарадскіх і рэгіянальных чыгуначных маршрутах. Вырастуць цэны і на перавозку багажу, што прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Дакумент пакуль не апублікаваны, але паведамляецца, што ён увойдзе ў дзеянне праз пяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання. 

Так, тарыфы на перавозку пасажыраў на гарадскіх чыгуначных лініях вырастуць на 7 капеек у межах аднаго тарыфнага пояса (напрыклад, па напрамках Мінск — Гарадзішча, Мінск — Фаніпаль, Брэст — Жабінка і інш.). А таксама ў межах двух тарыфных паясоў па адным кірунку (напрыклад, Мінск — Негарэлае, Гродна — Скідзель і інш.).

Паведамляецца, што ў межах 2-4 тарыфных паясоў па двух напрамках цэны вырастуць на 14 капеек. Пры гэтым на нязручныя адкідныя месцы прадугледжаны паніжальны каэфіцыент 0,7. На колькі даражэй будзе перавозка багажу, пакуль не паведамляецца.

У цягніках Германіі з'явяцца двухмесныя «купэ для пацалункаў»

У цягніках на Міншчыне стане больш узброенай аўтаматамі міліцыі

Паміж Мінскам і Масквой хочуць пусціць чартарныя цягнікі, каб расейцам ездзіць на карпаратывы

Nashaniva.com