У якім бізнэсе беларусы найлепшыя? Меркаванне эканаміста Данейкі

Пра тое, які беларускі бізнэс і чаму з'яўляецца самым паспяховым, расказаў вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данейка ў новым выпуску ТОКу.

24.04.2024 / 15:11

Павел Данейка згадаў тэорыю канкурэнтных пераваг краін вядомага эканаміста Майкла Портара. Адпаведна ёй, нацыі дасягаюць канкурэнтаздольнасці на сусветных рынках у тых галінах, прадуктах, у якіх нацыянальная сістэма каштоўнасцей дае больш шансаў перамагчы.

Іншымі словамі, тлумачыць Данейка, «ты ўмееш у рамках гэтай сістэмы каштоўнасцей рабіць нешта так добра, што апераджаеш сваіх канкурэнтаў».

Што ж умеюць рабіць беларусы? Эканаміст заўважыў, што цікавым прыкладам з'яўляецца беларускі будаўнічы бізнэс.

Гэты беларускі бізнэс у рэлакацыі «рухаецца па ўсёй Еўропе», і Данёйка тлумачыць чаму:

«Будаўнічы бізнэс — квінтэсэнцыя нявызначанасці і крызісаў. Там увесь час трэба разграбаць. А мы выраслі пад ціскам Лукашэнкі ў крызісах. Мы навучыліся ўсё вельмі хутка мяняць, знаходзіць новыя рашэнні, адаптавацца».

Па словах Данейкі, здольнасць адаптавацца да зменаў абапіраецца яшчэ і на такую рэч, як адсутнасць замежных інвестыцый.

На погляд эканаміста, пошук уласных рашэнняў вельмі добра адбіўся на яшчэ адной беларускай галіне — ІТ.

Глядзіце цалкам:

Данейка: У Нацбанку шмат прафесіяналаў, якія б маглі рухаць рэформы

Эканаміст Данейка ўпэўнены, што не горш за Лукашэнку змог бы манеўраваць паміж Захадам і Расіяй

Nashaniva.com