У Іране прысудзілі да смяротнай кары вядомага рэпера, які ўдзельнічаў у антыўрадавых пратэстах

Першапачаткова яму далі шэсць гадоў турмы.

25.04.2024 / 07:15

Тамадж Салехі. Фота: сацыяльныя сеткі

Улады Ірана прыгаварылі да смяротнай кары папулярнага рэпера Тамаджа Салехі, які ўдзельнічаў у антыўрадавых пратэстах 2022-2023 гадоў. Аб гэтым паведамляюць агенцтва Reuters і праваабарончая арганізацыя Iran Human Rights (IHR).

Праваабаронцы ўдакладнілі, што Салехі прызналі вінаватым у «распаўсюдзе карупцыі на зямлі» (тэрмін, які іранскія ўлады выкарыстоўваюць для абазначэння шырокага кола злачынстваў, у тым ліку звязаных з ісламскай мараллю), піша «Настоящее время»

Адвакат Салехі Мустафа Нэлі заявіў, што будзе абскарджваць смяротны прысуд.

Артыста затрымалі і пасля арыштавалі ў кастрычніку 2022 года. Яму абвінавацілі падтрымку пратэстоўцаў супраць урада, у тым ліку, у сваіх песнях і публічных выказваннях. У 2023 годзе Вярхоўны суд Ірана прыгаварыў Салехі да шасці гадоў і трох месяцаў турмы.

Nashaniva.com