У КВЗ — новы вядучы. У Маслякова — анкалагічнае захворванне

Аляксандр Маслякоў адыходзіць ад працы ў КВЗ праз неаперабельную пухліну ў лёгкіх, якую ў яго знайшлі ў 2022 годзе пасля перанесенага кавіду, піша Mash.

25.04.2024 / 09:26

Увесь гэты час 82-гадовага вядучага назіраюць дактары, ён праходзіць падтрымліваючае лячэнне. Але цяпер здароўе пагоршала. 

На змену Маслякову-старэйшаму пастаянным вядучым гульні прыходзіць Дзмітрый Хрусталёў. Сын Маслякова сцвярджае, што гаворка ідзе пра часовую замену.

Аляксандра Маслякоў вёў гульню больш за паўстагоддзя.

«Пугачова пагрузілася ў свет пошласці». «Расія 1» патлумачыла, як цяпер трэба ставіцца да Пугачовай

Былы вядучы БТ Аўчыннікаў расказаў пра закуліссе працы, расчараванні і дапамогу палітвязням

Камуніст, даносчык са стажам, пакрыўджаны на БТ — што за блогер Жан Содзель, які набраў папулярнасці на плётках пра рускі шоубізнэс

Nashaniva.com