У легендарнага млына «Мулен Руж» у Парыжы абрынуліся не менш легендарныя крылы ВІДЭА

Млын «Мулен Руж» — адна з самых вядомых славутасцяў Парыжа, атрымаў пашкоджанні ад пажару ў ноч на чацвер, 25 красавіка. Як паведамляе агенцтва AFP, яго крылы абрынуліся.

25.04.2024 / 10:05

Les joies d’aller bosser à 3h : se retrouver nez à nez avec l’hélice du moulin rouge tombée par terre pic.twitter.com/Xi9zI0TJHu

— Adélaïde Malavaud (@AMalavaud) April 25, 2024

Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў, заявілі пажарныя службы. Што менавіта стала прычынай пажару, пакуль не паведамлялася. На фота і відэа, якія публікуюць у сеціве, відаць крылы млына, якія ляжаць на тратуары перад тэатрам-вар'етэ. Некаторыя з іх пагнуліся.

Так «Мулен Руж» (Чырвоны млын) выглядаў да здарэння. Photo by Athanasios Gioumpasis/Getty Images

Тэатр-вар'етэ, размешчаны ў сценах млына «Мулен Руж», пачаў працу ў 1889 годзе — тады ж, калі ў французскай сталіцы было скончана ўзвядзенне Эйфелевай вежы. У «Мулен Руж « збіралася ўся парыжская багема. У розныя гады там выступалі такія артысткі, танцоркі і спявачкі, як Івета Гільбер, Жанна Аўрыль і Луіза Вэбер, вядомая пад мянушкай Ла Гулю. Лічыцца, што менавіта дзякуючы выступам артыстаў у «Мулен Руж» сусветную вядомасць атрымаў танец канкан, піша Deutsche Welle.

Nashaniva.com