У Пінску з акна 8 паверха нехта выкідаў рэчы на людзей і машыны ВІДЭА

Відэа з Пінску зʼявілася ў інстраграме. Як пішуць аўтары відэа, здарэнне адбылося 24 красавіка. З акна кватэры на 8 паверсе ляцелі розныя рэчы, у тым ліку і цяжкія. На відэа чуваць, як пабілася шкло аўтамабіля.

25.04.2024 / 10:32

Невядомы на 8 паверху ў Пінску, не гледзячы ўніз, выкідаў з кватэры свае рэчы. Пад вокнамі стаялі тры аўтамабілі. Два аўтамабілі адагналі, а трэці ратавалі сведкі літаральна з рызыкай для жыцця.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Минск Live (@inter.minsk)

Праз некаторы час прыехалі міліцыянты і вышка. Чым скончылася гісторыя, афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. 

Падобная ж гісторыя адбылася ў Мінску тыдзень таму. 45-гадовы мінчанін выкідаў з акна кватэры рэчы — ад кніг да мэблі і таксама пашкодзіў прыпаркаваныя аўто. 

Прычыну свайго ўчынку мужчына растлумачыць не змог.

BMW вылецеў з МКАД і перакуліўся ФОТАФАКТ

Кіроўца заснуў і ўрэзаўся ў дрэва на МКАД

На Палессі згарэла гняздо буслоў

Nashaniva.com