Расійская армія развівае наступ у Данецкай вобласці. Украінскія вайскоўцы адчайна спрабуюць стабілізаваць фронт

Пасля прарыву фронту ў Данецкай вобласці расійскія войскі захапілі яшчэ адно сяло — Новабахмутаўка.

25.04.2024 / 14:20

Расійскія салдаты на вучэннях у акупаваных землях Данецкай вобласці. Foto, servicio de prensa del Ministerio de Defensa de Rusia vía AP

Тым часам украінскія вайскоўцы адчайна спрабуюць стабілізаваць фронт. Паводле інфармацыі аналітыкаў праекту Deep State, атрымоўваецца ім гэта толькі часткова, піша Bild

Цяпер, як мяркуе ваенны аглядальнік Bild Юльян Ропке, галоўная надзея для ўкраінскай арміі — гэта паступленне новага ўзбраення, у тым ліку боепрыпасаў для заходняй высокадакладнай зброі.

На відэазапісах, зробленых у Польшчы, бачна, як дзясяткі бронетранспарцёраў «Брэдлі» чакаюць на стаянцы перавозкі праз мяжу.

Пасля рашэння аб прадастаўленні дапамогі Кіеву ў Кангрэсе ЗША Украіна стала выкарыстоўваць значна больш ракет М30 для знішчэння расейскіх сістэм залпавага агню і зенітных сістэм на адлегласці да 80 кіламетраў за лініяй фронта. Хутчэй за ўсё, гэта сведчыць аб тым, што УСУ абяцаны сотні новых ракет у бліжэйшыя некалькі дзён.

Паралельна з гэтым украінскае войска наносіць масіраваныя ўдары па расійскай нафтавай прамысловасці. Асабліва пацярпела Смаленская вобласць, дзе пасля атакі дронаў загарэлася нафтабаза «Раснафты» і помпавая станцыя.

Яшчэ адзін украінскі БПЛА урэзаўся ў нафтабазу ў Варонежскай вобласці. Акрамя таго, пацярпеў трактарны завод у Ліпецку, які вырабляе важныя камплектуючыя для ваеннай бранятэхнікі ВС РФ.

Расіяне здзейснілі прарыў у Данецкай вобласці, захапіўшы Ачарэціна

Байдэн падпісаў закон аб вайсковай дапамозе Украіне на $61 мільярд

Сенат ЗША прагаласаваў за выдзяленне дапамогі ў 61 мільярд даляраў Украіне

Nashaniva.com