На Чукотцы расійскага памежніка і яго жонку завочна асудзілі на сем гадоў за антываенныя допісы. Жонка напісала «Жыве Беларусь!»

Анадырскі гарадскі суд Чукоцкай аўтаномнай акругі завочна вынес прысуды экс-супрацоўніку пагранслужбы ФСБ Раману Назаруку і яго жонцы Анастасіі Назарук, якія эмігравалі з Расіі, піша «Настоящее время».

26.04.2024 / 10:23

Абодвух прызналі вінаватымі па справе аб распаўсюдзе «фэйкаў» пра расейскае войска па матывах палітычнай нянавісці (п. 'д» ч. 2 арт. 207.3 КК) і прызначылі ім па сем гадоў калоніі.

Прысуд Раману вынеслі 10 красавіка 2024 года, а Анастасіі — 23 красавіка. Раману Назаруку паставілі і віну 16 публікацый на ягонай старонцы ва «УКантактц» — усе яны прысвечаныя расійскаму ўварванню і гібелі мірных жыхароў ва Украіне.

Анастасія Назарук на сваім ютуб-канале публікавала відэа з антываенных мітынгаў і віншаванне з Новым годам са словамі: «Жадаю перамогі Украіне і Ізраілю, Пуціна ў Гаагу, свабоду Расіі, Жыве Беларусь!»

Nashaniva.com