Выканаўцы тэракту ў цэнтры Стамбула далі 7 пажыццёвых тэрмінаў, але 1794 гады агулам

Тэракт на вуліцы Ісцікляль адбыўся 13 лістапада 2022 года, тады загінулі шэсць чалавек, а траўмы атрымалі 100 чалавек.

26.04.2024 / 14:44

Фота з сайта trthaber.com

Суд у Стамбуле прысудзіў выканаўцу тэракту ў цэнтры горада да сямі пажыццёвых тэрмінаў — 1794 гадоў зняволення-па сукупнасці злачынстваў, паведамляе TRT Haber.

Выбух на вуліцы Ісцікляль адбыўся каля днём 13 лістапада 2022 года. У выніку загінулі шэсць чалавек, каля 100 пацярпелі.

Ахкам аль-Башыр, грамадзянка Сірыі 1999 года нараджэння, пакінула бомбу на адной з галоўных турыстычных вуліц Стамбула. Яе прысудзілі да сямі пажыццёвых зняволенняў з « парушэнне адзінства і цэласнасці дзяржавы» і «наўмыснае забойства». Усяго па справе праходзілі 36 чалавек.

Nashaniva.com