Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску на майскія святы

У Мінсктрансе распавялі, на што арыентавацца мінчукам, каб не было блытаніны.

26.04.2024 / 15:14

Так, 30 красавіка, 8 і 18 мая гарадскі транспарт будзе працаваць па графіку пятніцы.

1, 9, 13, 14 мая гарадскі транспарт будзе працаваць па графіку нядзелі.

Што тычыцца прыгарадных маршрутаў, там таксама ёсць змены. Так, 1, 9, і 14 мая рух будзе ажыццяўляцца па графіку нядзелі.

13 мая (панядзелак) транспарт будзе працаваць па графіку суботы (акрамя маршруту № 382а — па графіку буднага дня)

18 мая (субота) — па графіку пятніцы (акрамя маршруту № 382а — па графіку выхаднога дня).

Чатыры запар выходныя і два сярод тыдня. Як беларусы будуць адпачываць у маі

Nashaniva.com