Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту з нагоды заяваў Церцеля

МЗС Літвы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі і выразіла пратэст адносна заяў кіраўніка КДБ Івана Церцеля пра атаку дронамі, якая рыхтавалася з тэрыторыі Літвы.

26.04.2024 / 18:01

Нота пратэсту была ўручаная часоваму паверанаму ў справах Беларусі Яраславу Хмылю. У ёй быў «выказаны рашучы пратэст» у сувязі з заявамі старшыні КДБ Беларусі Івана Церцеля, зробленымі на Усебеларускім народным сходзе 25 красавіка пра нібыта пагрозы для Беларусі, «якія зыходзяць з Літвы, у тым ліку пра нібыта ўдары вайсковых беспілотнікаў з тэрыторыі Літвы па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі і іншыя падобныя бяздоказныя інсінуацыі».

У літоўскім МЗС падкрэслілі, што «такія заявы прадстаўнікоў беларускага рэжыму не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю», і запатрабавалі ад МЗС Беларусі неадкладна абвергнуць дэзынфармацыю.

Таксама ў ноце было пацверджана, што Літва прыме ўсе магчымыя меры для забеспячэння сваёй бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.

«Гэта трызненне». У Літве пракаментавалі заяву Церцеля пра імаверныя ўдары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

У Кіеве пачалі эвакуацыю дзвюх бальніц з-за выказвання Церцеля

«Кіберпартызаны» адказалі Церцелю: Мы ніколі не планавалі атаку на БелАЭС

Nashaniva.com