Лукашэнка павіншаваў Стаса Міхайлава з 55-годдзем

«На беларускай зямлі вас цэняць як выдатнага артыста», — гаворыцца ў віншаванні.

27.04.2024 / 08:57

Стас Міхайлаў. фота Youtube

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Станіслава (Стаса) Міхайлава з 55-годдзем, паведамляе яго прэс-служба.

«Дзякуючы творчаму таленту, працавітасці і абаянню вы занялі годнае месца сярод зорак сучаснай эстрады. Ваша непаўторная манера выканання, адрозная асаблівай шчырасцю і глыбінёй пачуццяў, заваявала сэрцы мільёнаў прыхільнікаў. На беларускай зямлі вас цэняць як выдатнага артыста, які ўносіць вялікі ўклад ва ўмацаванне культурных сувязяў паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Станіславу Міхайлаву даўгалецця, натхнення і невычэрпнай энергіі.

Стас Міхайлаў нарадзіўся ў Сочы, але некалькі месяцаў правучыўся ў Мінску ў лётнай вучэльні.

Nashaniva.com