Турэцкі стаматолаг закруціў зубны імплант у мозг пацыенту
40-гадовы Рамазан Йылмаз з горада Бурса адчуў зубны боль і звярнуўся ў прыватную клініку.
27.04.2024 / 14:34
Стаматолаг вырваў яму хворы зуб і рэкамендаваў устанавіць замест яго імплант. Як расказаў пацыент, падчас аперацыі доктарп паскардзіўся медсястры, што прыстасаванне для ўстаноўкі імпланта няспраўнае. Таму доктар стаў дзейнічаць уручную, піша Bild.
Дантыст закруціў імплант з такой сілай, што праламаў косткі чэрапа і патрапіў у мозг. Йылмаз пачуў хруст, але доктар запэўніў яго, што гэта нармальна.
Фота: тг-канал Bild
Затым пацыент стаў крычаць ад жудаснага болю. Зразумеўшы памылку, дантыст адвёз мужчыну ў лякарню. Там Йылмазу правялі тэрміновую аперацыю, папярэдзіўшы, што яму пагражае смерць.
Фота: тг-канал Bild
Мужчына развітаўся з жонкай і двума дзецьмі, але, на шчасце, умяшанне прайшло паспяхова, іншароднае цела выдалілі.
Стаматолаг адмаўляецца вярнуць яму грошы за «лячэнне».